На ўласныя рукі мы мову забілі.
Мы мову чужой ў сваёй хаце зрабілі,
Яе пахавалі рукамі дзвюма,
І сталі народам, якога няма.
Няма беларусаў без роднае мовы –
За здраду заўсёды прысуд быў суровы.
Мы моваю роднай сваёй пагарджаем –
Чужыя мы ведаем, роднай не знаем.
Але ж яна ў лесе і ў полі гучыць,
Бо мову зямлі немагчыма забіць.
Ёю маліліся продкі за нас,
Што ведалі Божы закон у стары час.
Маліцеся ж людзі аб роднае мове!
Па роднай зямлі хай пакрочыць у абнове,
Крынічкаю звонкаю хай загучыць,
Як чысты струмень па зямлі хай бяжыць.
Бог птушкам даў мову, яны не змяняюць.
Вароны салоўкамі не запяваюць.
Уласную мову даў кожнаму Ён,
Каб не будавалі мы зноў Вавілон.