последние записи Блог церкви

Крокі ў перамогу

Крокі ў перамогу

в Христианские стихи на 22.03.2012

Патрэбны вершы пра змаганне –
паўсюль вайна.
А мне прымроілась каханне…
Як з нетраў сна
Узнялась моцна светлай хваляй
жаданне жыць,
вайне насуперак мыць шыбы,
сукенку шыць.
Пастаўлю цеста ў цёплым месцы –
няхай расце.
Цябе сустрэну свежым хлебам!
Вярба цвіце…
…па свеце шляхам Вялікодным
ідзе вясна.
Рабіць з ёй крокі ў перамогу –
мая вайна.

Читайте также Похожие записи

Оставьте комментарийОставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *