последние записи Блог церкви

Хвала

Хвала

в Христианские стихи на 26.06.2013

Складу песню Богу, хай пяецца вольна
Шчырая падзяка Госпаду Хрысту.
У страхе багавейным, дам Яму ўсю славу.
І схілю ў малітве сэрца перад Ім.
Варты, Ты наш Госпад – Валадар сусвету,
Вечнага хвалення з кожнае душы.
Ты нас збавіў смерці, нам наканаванай –
Вусцішнай самоты без Твайго святла.
У пекла адзіноты, болі, крыўды, страха,
Госпадзе рахманы, Ты сышоў за нас.
Мы цяпер свабодныя, граху не падуладныя.
Носім ў сэрцах частку Божага жыццья,
Ды Яго вачыма бачым наваколле.
Радасна спяваем шчырую хвалу.
Хай хвала пяецца сёння і заўсёды
Госпаду Ісусу і з маёй душы!

Читайте также Похожие записи

Оставьте комментарийОставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *