Калі цябе пакрыўдзяць жорстка
І ў сэрцы помста закіпіць,
Ты паглядзі на крыж Галгофскі,
Ён і дагэтуль там стаіць.
Як шляхам ты ідзеш нялёгкім,
Ўжо рукі хочаш апусціць.
Згадай, як на крыжы Галгофскім
Бог рукі даў Свае прыбіць.
Як не лагодны кут бацькоўскі,
Ад зла і крыўды ты знямог.
Ты паглядзі на крыж Галгофскі –
Ісус ўсё зло там перамог.
Сагрэе Бог цяплом бацькоўскім
Як дапамогі ты прасіў.
Бо на крыжы на тым, Галгофскім
Наш Бог за ўсё ўжо заплаціў.