последние записи Блог церкви

Буду славiць Хрыста

Буду славiць Хрыста

в Христианские стихи на 09.06.2013

Вы не спiце, не спiце
На Зямлi ўсе народы.
У гэту ноч на Вялiкдзень
Я пяю неспрaста.
За Яго перамогу,
Наша выратаванне,
Погляд у неба ўзняўшы,
Буду славiць Хрыста.
Каб мы Бога cпазналi
Мiр з Iм у сэрцы трымалi
Каб жыццё мелi з лiшкам
Ён сышоў на Зямлю.
За святую ахвяру,
Што прынёс на Галгофе,
Перад Богам магутным
Я каленi схiлю.
За маё пакаянне
У Гефсiманскiм у садзе
У цiшы Iсус плакаў,
Заклiкаў да нябёс.
За мяне Ён лiў слёзы
I на крыж йшоў пакорна,
За мяне памiраў Ён,
Для мяне ўваскрос!

Оставьте комментарийОставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *