Нябёсы адчыненыя над нашай краінай.
Гасподняя Ласка ільецца ракой.
Ў малітвах магутнаму Божаму Сыну
Нясем Беларусь мы, — край стомлены свой.
Адважна з даверам да Божага трону
Прыходзім, бы дзеці, што мкнуцца к бацькам.
Ў малітве руйнуем душы забабоны
І з сэрцаў будуем для Госпада храм.
Пустэльныя сэрцы – самотныя сэрцы
Шукаюць збаўлення ад вечнай нуды,
Шукаюць, ды бавяць свой век ў паняверцы,
Ня бачаць крыніцаў, што жывіць вады.
Дай, Бог, ім засмягнуць вады той напіцца,
Каб сэрцаў пустыні квітнелі далінай,
Каб Госпад Хрыстос у іх змог нарадзіцца.
Ў тым Божая Ласка для нашай Радзімы.