Жывая вада
в Христианские стихи на 09.06.2012
Крок за крокам
У захапленні змрокам…
Куля на далоні
І чакаюць скроні
Цішыня іконаў,
Ланцугі палонаў,
Смярдзючыя прадмовы —
Ўсё! «Хай збіраюць дровы
Інквізітары — чэрці»
На шчацэ подых смерці
Амаль у пекле гарыш
Хтосьці кажа пра крыж…
«Можа Ён, сапраўды,
Кропля чыстай вады?
Можа ўзняцца і жыць?
Божа, я хачу піць!»
(2006)