Прамень святла мне сэрца закрануў,
Мажораў гукі ўваскрэслі,
Як ўваскрасаюць у вясну
Гаёў птушыных песні.
Як паўнаводдзе паплыло
Над брудам дзён мінулых.
Душы расчыненай вакно
Жыццё ў мяне ўдыхнула.
Тячэ па жылах раўчуком
Крыштальная да донца
Нябёсаў Боская любоў
Магутная, як сонца!